Усе навіны

Ва УЕФА вызначалі новыя даты матчаў «Дынама» Заграб з АЕК. Гульню перанеслі з-за забойства грэчаскага фаната

8 жніўня, 19:15

УЕФА назваў новыя даты матчаў 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў паміж «Дынама» Заграб і АЕК, паведамляе твітар Дынама. Сёння павінен быў адбыцца матч АЕК - «Дынама», але яго перанеслі з-за смерці грэчаскага фаната, які загінуў у выніку бойкі ўльтрас каманд. Яшчэ сама меней восем чалавек атрымалі раненні. Цяпер першы матч адбудзецца ў Заграбе 15 жніўня, пачатак у 21:00. Матч у адказ пройдзе ў Афінах 19 жніўня, пачатак у 21:45. Таксама ва УЕФА вырашылі, што на матч не будуць дапушчаны балельшчыкі гасцей.