Усе навіны

У Сігневіча скончыўся кантракт з «Апалонам Смірніс». Форвард стаў свабодным агентам

9 жніўня, 19:56
1

У Беларускага нападаючага Мікалая Сігневіча скончыўся кантракт з «Апалонам Смірніс» з Д2 Грэцыі. Форвард знаходзіцца ў статусе свабоднага агента.

Склад «Апалона Смірніс» Сігневіч папоўніў у студзені 2022 года. За гэты час беларускі нападаючы правёў за афінскі клуб 22 матчы, вызначыўся адным забітым мячом і адной галявой перадачай.

Апошнія з'яўленне Сігневіча на полі датавана 23-м студзеня.