Усе навіны

Дыега Сімяонэ: «Не прыму прапанову з Саудаўскай Аравіі, нават калі ўмовы палепшаць»

10 жніўня, 11:21

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ распавёў, чаму адхіліў прапанову ўзначаліць «Аль-Ахлі».

– Прапанова з Саудаўскай Аравіі прымусіла вас задумацца?

– Не, я шчаслівы там, дзе ёсць. Вельмі рады быць у «Атлетыка». Разумею, што Аравія расце, яе трэба карміць вялікімі гульцамі.

– Калі саудаўцы палепшаць прапанову – паедзеце?

– Не, нават калі палепшаць, – сказаў Сімяоне.

Была інфармацыя, што «Аль-Ахлі» прапаноўваў Дыега Сімяонэ 2-гадовы кантракт з 40 млн еўра ў год.