Усе навіны

Аляксандр Івулін: «У мяне няма жадання, каб мяне асацыявалі з палітычнай гісторыяй»

10 жніўня, 15:43

Беларускі журналіст і стваральнік праекту «ЧастнОК» Аляксандр Івулін распавёў пра сустрэчу са Святланай Ціханоўскай на фестывалі Tutaka.

– Ты сустрэўся з Ціханоўскай. Ты яе не бачыў ніколі?

– Так, не бачыў.

– І вось вы сфоткаліся...

– Ведаеш, я хачу займацца тым, што я раблю – журналістыкай, распавядаць гісторыі людзей. І ў мяне не было жадання лезці ў палітыку. Палітыка – гэта вельмі важна, але быць палітычным дзеячом, дэпутатам, і яшчэ штосьці, я не вельмі гэтага хачу.

– Ты ж разумееш, што калі людзі кажуць «Я па-за палітыкай», яны павінны разумець, што палітыка той улады, якая зараз у краіне яна мае дачыненне да ўсяго. Эканоміка, культура і іншыя галоўныя сферы пачынаюцца са знешняй і ўнутранай палітыкі, якую праводзіць краіна.  

– Безумоўна. У мяне няма жадання, каб мяне асацыявалі з палітычнай гісторыяй. Напрыклад, Івулін – праект Ціханоўскай ці Івулін – электарат Латушка. 

Я вельмі добра стаўлюся да людзей, якія шмат чаго паставілі на кон, якія робяць усё, што ў іх магчымасцях. Але ў мяне няма жадання быць даверанай асобай ці яшчэ чагосьці. Таму калі я даведаўся, што Святлана Георгіеўна будзе на фестывалі, падумаў: «Прышпільна, але няма жадання фоткацца». Мне было цікава паразмаўляць, але не было мэты сфатаграфавацца з ёй.

Яна мяне захапляе як чалавек. Тая праца, якую яна робіць над сабой – гэта вельмі класна, але яшчэ раз мне яна цікава як персанаж для журналіста. І я да яе з пэўнай сімпатыяй стаўлюся. Шлях, які, яна праходзіць – куля, гэта ўвогуле нешта неверагоднае. 

Па палітычных момантах ёсць напэўна пытанні, як да ўсіх. Але я гэта магу задаць, калі я журналіст. Мне б вельмі не хацелася, каб [была навіна] Івулін з Ціханоўскай сустрэліся, яны такія малайцы. 

Стаю нешта пішу ў сваім тэлефоне, азіраюся, а там Святлана Георгіеўна ідзе са сваім кабінетам, папарацы. І я такі: «Блін, і нікуды не зваліш». Яна да мяне падыходзіць, тут камеры і я такі «Пу-пу-пу».

Яна на мяне вельмі класна адрэагавала, шчыра. Бачна, што яна ставіцца да мяне з імпэтам, як да ўсіх палітзняволеных. То бок вельмі шчыра, вельмі прыемны вайб. Мы крыху паразмаўлялі.

– Яна табе не прапанавала пасаду ў кабінеце?

– Не, не прапанавала. Яна, здаецца, ведае, што мне гэта не трэба. Яна казала, што глядзела маё інтэрв’ю Мікіце Мелказёраву. А я там казаў, што я хачу займацца журналістыкай.

Святлана Георгіеўна – вялікая малайчынка з пункту гледжання, як яна працуе над сабой, як яна расце і мне здаецца, што яна ў тых умовах, у якіх яна апынулася, яна робіць шмат. Прыкладна так ёй і сказаў.

– Добра, залічым табе.

– Усё ж такі нейкую пасаду можна забіраць (смяецца). Зразумела, што як і да кожнага палітыка да яе ёсць пытанні, – адзначыў Івулін.