Усе навіны

Куртуа можа прапусціць увесь сезон з-за траўмы

10 жніўня, 17:36

Галкіпер «Рэала» Ціба Куртуа можа цалкам прапусціць сезон-2023/24 з-за траўмы, паведамляе The Athletic. Па дадзеных крыніцы, найлепшы сцэнар для бельгійца - вяртанне ў красавіку наступнага года, але верагодней за ўсё ў сезоне-2023/24 ён не згуляе наогул. Пасля траўмы Куртуа ў «Рэала» усяго адзін галкіпер у першай камандзе - украінец Андрэй Лунін. Клуб зараз тэрмінова шукае яшчэ аднаго варатара. Футбаліст атрымаў разрыў крыжападобнай звязкі калена. 31-гадовы галкіпер у мінулым сезоне правёў 49 матчаў за «Рэал», прапусціў 49 галоў і 17 разоў адыграў «на нуль».