Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» меў магчымасці ў матчы, якіх было больш, чым у «Цэле». З аптымізмам глядзім на гульню ў адказ»

11 жніўня, 09:00

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў першы матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць славенскага «Цэле» (0:1).

– Нядрэнны матч каманда правяла ў плане зместу. Так, былі нейкія нюансы па гульні, але мы іх разбяром. Лік, вядома, нас не ўладкаваў. Мы мелі магчымасці ў матчы і іх было больш, чым у «Цэле». На жаль, недзе не хапіла спакою, недзе поспеху. Гульцы прыклалі ўсе высілкі. Мы з аптымізмам глядзім на матч у адказ, каманда зробіць усё, што ў яе сілах, каб пераламаць агульны лік. Сваю ролю згулялі і кадравыя праблемы: не было ў нас капітана Івана Садаўнічага, ён і наступную гульню прапусціць з-за пашкоджання, таксама пашкоджанне атрымаў Раман Папарыга. Павел Савіцкі толькі акрыяў ад пашкоджання, пасля якога тыдзень не трэніраваўся, таму на ўвесь матч яго не хапіла. У гульні сябе нядобра адчуў Ягор Зубовіч. На дадзены момант гэта тыя гульцы, раўнацэнна замяніць якіх немагчыма. Мы мяркуем, што да нас далучацца Марк Красноў і Гульжыгіт Алыкулаў. Спадзяемся, што ўсё будзе добра і яны прыляцяць у Венгрыю. Па вялікім рахунку, шанцы на праход у нас ёсць.

– Красноў і Алыкулаў зусім нядаўна далучыліся да каманды. Як вы лічыце, наколькі яны гатовы?

– Марк правёў з намі ўсю перадсезонку, з камандай знаёмы, плюс ён добра адыграў першую палову чэмпіянату за «Смаргонь». Алыкулаў жа добра сябе паказваў у міжнародных матчах. Трэнерскі штаб ацаніў іх гатовасць і мы лічым, што яны цалкам могуць выйсці на поле.

– Алыкулаў ужо гуляў з некаторымі з нашых футбалістаў, калі выступаў за «Нёман» у 2019 годзе. Як лічыце, ці згуляе гэта сваю ролю?

– Гульжыгіт у цэлым вельмі кваліфікаваны футбаліст, які заўсёды сябе паказваў добра. Тыя трэніроўкі, якія ён правёў з камандай, кажуць пра яго поўную гатоўнасць. Я лічу, што такі футбаліст, як Алыкулаў, адаптуецца вельмі хутка да кожнай каманды, тым больш, калі ён знаёмы з гульцамі, – сказаў Кавалевіч.