Усе навіны

«Барселона» хоча падпісаць Нэймара бясплатна, «ПСЖ» гэта не задавальняе

11 жніўня, 23:59

«Барселона» хоча падпісаць форварда «ПСЖ» Нэймара бясплатна, паведамляе RMC Sport.

Іспанскі клуб, улічваючы сваё эканамічнае становішча, хоча скарыстацца тым, што парыжскі клуб паведаміў 31-гадоваму бразільцу, што хоча спыніць з ім супрацоўніцтва пасля заканчэння кантракта ў 2027 годзе.

Сам футбаліст таксама жадае вярнуцца ў каталонскі клуб.

Аднак гэта не задавальняе «ПСЖ». Парыжане не маюць намеру адпускаць гульца без грашовай кампенсацыі. Парыжскі клуб не можа сабе дазволіць сыход дзвюх зорак (другая – Кіліян Мбапэ) бясплатна, асабліва з пункту гледжання фінансавага фэйр-плэй.

Купіць Нэймара зараз можа хіба што саудаўскі «Аль-Хіляль».

Раней паведамлялася, што Нэймар узгадніў з «Барселонай» кантракт па схеме 2+1 і заробкам 13 мільёнаў еўра за сезон.