Усе навіны

Трэнер «Смаргоні» Трухаў: «Мы, напэўна, занадта паважліва да «Тарпеда-БелАЗ» паставіліся»

14 жніўня, 11:27

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў пракаментаваў нічыю з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1) у 17-м туры чэмпіянату Беларусі.

– У параўнанні з папярэднім матчам, перакроілі склад. Асабліва ў абароне. Чаму так вырашылі?

– Напэўна, таго патрабавала сітуацыя. Трэба было нешта мяняць пасля невыразнай папярэдняй гульні. Таму змены напрошваліся. Той жа Крыс ужо аднавіўся і набраў кандыцыі, якія дазваляюць гуляць у складзе. Вярнуліся Расадкін, Ідрыс.

– Прапушчаны мяч перад самым перапынкам гэта следства страты канцэнтрацыі ці проста цуд – трапленне суперніка?

– І тое, і тое. Аўт... кідаюць у спіну і потым неяк лёгка ўсё гэта адбываецца. Хутчэй страта канцэнтрацыі на фоне стомленасці. Інтэнсіўнасць адзінаборстваў была высокая. Фізічна цяжка было. Мы рыхтаваліся да гэтага, але прытаміліся да канца тайма. Але нельга губляць канцэнтрацыю. Трэба было дагульваць тайм. Зразумела, што першы тайм нам зусім не атрымаўся. Перш за ўсё ў развіцці. Мы, напэўна, занадта паважліва да суперніка паставіліся. Плюс, Хлопцы, можа, баяліся.

– Ці падтрасалі каманду ў перапынку?

– Крычаць не мела сэнсу. Хлопцы ўсё выдатна разумелі. Псіхалогія складаная штука. Паказалі на недахопы ў нашай гульні ў абароне.

– Другім таймам вельмі задаволеныя?

– Не магу сказаць, што прамы феерылі. Проста пачалі правільна гуляць у абароне. І як толькі ты пачынаеш гэта рабіць, атрымліваецца і развіццё нападаў, і завяршэнне. Задаволены тым, што зраўнялі і ўзялі ачко, – сказаў Трухаў.