Усе навіны

Абаронца «Астан Вілы» Мінгз парваў крыжы і, верагодна, прапусціць сезон перад Еўра-2024

14 жніўня, 17:38

Абаронца «Астан Вілы» Тайран Мінгз атрымаў пашкоджанне ў першым матчы сезона, паведамляе The Guradian.

У 1-м туры АПЛ у гульні з «Ньюкаслам» (1:5) ён пашкодзіў калена пасля кантакту з Аляксандэрам Ісакам на 31-й хвіліне. Мінгз пакінуў поле на насілках. Урачы дыягнаставалі траўму пярэдняга крыжападобнага звязка.

Мінгз, верагодна, больш не згуляе ў гэтым сезоне. Таксама ён можа прапусціць Еўра-2024 – яго выклікалі ў зборную Англіі на апошні збор. У мінулым сезоне Тайран забіў 1 гол і зрабіў 2 асістам у 37 матчах за «Астан Вілу». Статыстыка 30-гадовага цэнтрбека тут.

Мінгз другі раз у кар'еры парваў крыжы – упершыню гэта было ў 2015-м, калі ён гуляў за «Борнмут».