Усе навіны

«Чэлсі» выдаткаваў больш за 1 млрд даляраў за тры трансферныя вокны

14 жніўня, 22:50

Набыўшы апорнага паўабаронцу «Брайтана» Мойсеса Кайседа, «Чэлсі» перасёк адзнаку ў 1 мільярд даляраў на новых гульцоў за тры трансферныя вокны – з моманту, калі саўладальнікам клуба стаў Тод Боэлі.

Агульная сума, якую лонданскі клуб патраціў на новых гульцоў за год (з лета 2022 года да лета 2023-га), склала 1,04 мільярда долараў.

Агульная колькасць трансфераў за гэты перыяд, у тым ліку арэнды – 23.

У топ-5 самых дарагіх трансфераў увайшлі Мойсес Кайседа з «Брайтана» (146,1 мільёна даляраў), Энца Фернандэс з «Бенфікі» (132,5), Уізлі Фафана з «Лестэру» (88), Міхаіл Мудрык з «Шахцёра» (76,6) і Марк Кукурэлья з «Брайтана» (71,5).