Усе навіны

«Баварыя» правяла перамовы з Дэ Хеа

16 жніўня, 16:14

«Баварыя» працягвае пошукі новага галкіпера з улікам продажу Яна Зомера і затрымкі ў аднаўленні Мануэля Ноера.

Па дадзеных Sky Germany, мюнхенскі клуб правёў перамовы з Давідам Дэ Хеа, які знаходзіцца ў статусе вольнага агента пасля заканчэння кантракта з «Манчэстэр Юнайтэд».

Сам 32-гадовы іспанец гатовы далучыцца да «Баварыі». Немцы лічаць прыярытэтнай мэтай Штэфана Артэгу з «Манчэстэр Сіці», аднак «гараджане» не хочуць яго адпускаць.

У выпадку, калі будзе зроблены выбар на карысць Дэ Хеа, то трансфер адбудзецца хутка.