Усе навіны

Аўтар адзінага гола «Цэле» ў браму «Нёмана» Іквуэмэсі перайшоў у клуб Серыі А і не згуляе ў матчы ў адказ

16 жніўня, 18:08

Нігерскі нападаючы славенскага «Цэле» Чуквубуікем Іквуэмэсі напярэдадні матчу ў адказ з «Нёманам» пакінуў каманду.

Афрыканец, які забіў у мінулым сезоне за «Цэле» 9 галоў у 30 матчах, а ў цяперашнім ужо адкрыў лік сваім мячом у першай гульні з «Нёманам» (1:0), працягне кар'еру ў італьянскай «Салернітане».

У найбліжэйшыя дні нігерскі форвард пройдзе медагляд у новым клубе.