Все новости

«Арсенал» пацвердзіў траўму крыжападобнай звязкі калена ў Цімбера

16 жніўня, 19:34

Прэс-служба «Арсенала» пацвердзіла, што абаронца каманды Юрыен Цімбер атрымаў траўму пярэдняй крыжападобнай звязкі правага калена.

Футбаліст траўмаваўся падчас матчу 1-га тура АПЛ супраць «Нотынгем Форэста». Гэта было ягонае першае з’яўленне ў афіцыйных матчах у складзе новай каманды.

У найбліжэйшыя дні гульца чакае аперацыя. Кананіры не называюць тэрмінаў аднаўлення, аднак, паводле інфармацыі Daily Mail, Юрыен прапусціць не менш за 6 месяцаў.

Цімбер перайшоў у «Арсенал» гэтым летам з «Аякса» за 40+5 мільёнаў еўра. Статыстыка 22-гадовага нідэрландца тут.