Усе навіны

Ульрайх будзе асноўным брамнікам «Баварыі» на старце сезона

17 жніўня, 20:30

«Баварыя» пачне новы сезон Бундэслігі са Свенам Ульрайхам на варотах.

Як паведамляе твітэр Bayern & Germany, Мануэль Ноер паспяхова перанёс аперацыю на назе і працэс яго аднаўлення паскорыўся. Таму ў клубе вырашылі выкарыстоўваць Ульрайха да таго часу, пакуль не вернецца Ноер.

Паводле інфармацыі Фларыяна Плетэнберга, «Баварыя» прэтэндавала на брамніка «Манчэстэр Сіці» Штэфана Артэгу, але Пеп Гвардыёла публічна заявіў, што клуб не збіраецца ні прадаваць, ні аддаваць яго ў арэнду.

Таксама мюнхенцы разглядалі Ілана Мелье, Давіда дэ Хеа, Кепу Арысабалагу і іншых, але ніводнага з брамнікаў падпісаць не ўдалося. Па словах Томаса Тухеля, ключавы крытэрый быў такім: «Баварыя» шукае брамніка, які мае ўсё для №1, а затым зможа праглынуць гонар, калі Ноер вернецца».