Усе навіны

Юрген Клопп: «Некаторыя клубы праводзяць трансферную кампанію не так, як усе астатнія, і ніхто не разумее да канца, як гэта працуе»

19 жніўня, 10:03

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клопп падзяліўся думкамі аб барацьбе на трансферным рынку.

«Цяпер складана канкураваць з «Чэлсі» і клубамі з краін Персідскага заліва. Чыннікі вам усім вядомыя. Некаторыя клубы праводзяць трансферную кампанію не так, як усе астатнія, і ніхто не разумее на 100 працэнтаў, як гэта працуе. Нам як звычайнаму клубу вельмі цяжка трымацца з імі на ўзроўні.

Тое, што яны робяць – гэта добра, я нікога не вінавачу. Наша трансфернае акно зачыняецца 31 жніўня, а ў Саудаўскай Аравіі – трыма тыднямі пазней, таму яны могуць прыйсці зноў. Гэта яшчэ больш ускладняе нам жыццё.

Няма нічога дрэннага ў тым, што нехта развівае яшчэ адну лігу, Кітай спрабуе гэта зрабіць, магчыма, ЗША, але бясконцыя грошы ствараюць праблемы. Было б крута, калі б хто-небудзь мог знайсці рашэнне. Але так, зараз стала складаней.

Насамрэч мне лёгка пераканаць гульцоў прыехаць у Ліверпуль. Калі б я выклікаў мільён гульцоў – яны б прыехалі сюды неадкладна, але мы не можам бескантрольна марнаваць грошы.

Я вельмі задаволены нашым трансферным акном на дадзены момант, хоць разумею, што заўзятары ўпадабаюць гульца 100 млн фунтаў, і гэта прыемна.

У рэшце рэшт поле для ўсіх мае аднолькавы памер, гулец не будзе прагрэсаваць толькі з-за таго, што шмат каштуе. Мы не будзем выкарыстоўваць грошы ці яшчэ што-небудзь у якасці апраўдання. Мы робім усё па-свойму», – сказаў Клоп.