Усе навіны

Фанат у падтрымку Украіны перапыніў фінал жаночага ЧС-2023

20 жніўня, 17:30

Невядомы мужчына выбег на поле падчас вырашальнага матча жаночага чэмпіянату свету 2023 паміж зборнымі Іспаніі і Англіі, і такім чынам праявіў салідарнасць з Украінай.

На футболцы фаната былі надпісы Stop Putler і Free Ukraine.

Сцюарды хутка вывелі яго з поля, а пасля гэтага Іспанія забіла мяч, які і прынёс зборнай першую ў гісторыі перамогу.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.