Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Віцебску» трэба настройвацца прайсці турнірны адрэзак з матчамі супраць прамых канкурэнтаў»

20 жніўня, 23:14

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў распавёў пра перамогу над «Нівай» (3:0).

«Мы прайшлі патрэбны цыкл з перамог. Зараз нам з хлопцамі трэба настройвацца прайсці турнірны адрэзак з матчамі супраць каманд, якія з'яўляюцца нашымі прамымі канкурэнтамі. Вядома ж, пажадана прайсці яго ў станоўчым ключы.

Гульня з «Нівай» склалася добра. Усіх з перамогай», – сказаў Паўлаў.