Усе навіны

Капскі хацеў, каб БАТЭ атрымаў 15% ад будучага трансферу Кудраўца, але маскоўскае «Дынама» адмовілася

21 жніўня, 23:54

На мінулым тыдні беларускі галкіпер Андрэй Кудравец падпісаў 5-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Як стала вядома Tribuna.com, БАТЭ будзе належыць 5% ад сумы магчымага трансферу Кудраўца з «Дынама» ў які-небудзь іншы клуб.

Пры гэтым кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі хацеў, каб яго клуб у згаданай сітуацыі атрымаў 15% – але масквічы не прынялі гэтай умовы.