Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Гульня пачынаецца з першай хвіліны, а Пархоменка вырашыў пачаць з другой, таму і прапусцілі першы мяч»

22 жніўня, 22:27
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Гомеля» (2:2).

– Добры, баявы матч. Канешне, мы разлічвалі на перамогу і былі да яе блізкія. Гульня пачынаецца з першай хвіліны, а Ягор Пархоменка вырашыў пачаць з другой, таму і прапусцілі. Вось другі тайм мы ўжо добра правялі і суперніку трэба аддаць належнае. Яны – добрая каманда, якая ў апошніх сустрэчах набрала нядрэнны ход.

– Павел Савіцкі з'явіўся ў другім тайме. Ці не быў гатовы фізічна?

– Ён фізічна гатовы, проста часам яго турбуе траўма ахілавага сухажыллі, таму мы вырашылі яго зберагчы і выпусцілі ў другім тайме. Ён сёння добра згуляў.

– Вы нядаўна вярнуліся з Венгрыі. Другі гол гэта страта канцэнтрацыі?

– Якая страта канцэнтрацыі? Гэта звычайная памылка. Трэба будзе паглядзець хто яе здзейсніў. Гульнявы эпізод. Мы былі добра падрыхтаваны і ніякай стомленасці не было.

– Які вынік вы падвядзеце па еўракубках?

– Такія ж, як і вы. Дайшлі да трэцяга раунда. А што тут яшчэ казаць, – сказаў Кавалевіч.