Усе навіны

Байдачны – пра помнік Пудышаву: «Я свайму бацьку даражэй паставіў. На цырымоніі не было нікога ад федэрацыі, ад «Дынама» і БАТЭ»

23 жніўня, 09:15
1

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Байдачны ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – свет!» распавёў пра ўсталяванне помніка Юрыю Пудышаву.

Нядаўна мы яшчэ сустракаліся на адкрыцці помніка Юрыю Пудышаву (29 жніўня споўніцца два гады з дня смерці чэмпіёна СССР-1982 – заўв.). Самае цікавае, што на цырымоніі не было нікога ад федэрацыі, ад [кіраўніцтва] «Дынама» і БАТЭ. Нікога! А чалавек – капітан каманды, чэмпіён, паказваў добры футбол. А ў выніку ніхто не прыйшоў...

– Хто быў?

– Усе мы, ветэраны: Эдуард Малафееў, Пётр Качура, Юрый Курбыка, Сяргей Бароўскі.

– Як паставіліся да таго, што ніхто ад АБФФ, «Дынама» і БАТЭ не прыехаў?

– Раней мяне такія рэчы хвалявалі, а цяпер ужо няма эмоцый. Усё цудоўна разумею. Чаму так робяць? Ды напляваць усім на людзей, на гісторыю футбола. Для многіх асабістыя інтарэсы нашмат вышэйшыя за такія рэчы. Хаця, вядома, крыўдна.

– Па чыёй ініцыятыве паставілі помнік Пудышаву?

– Наколькі ведаю, грошы збіралі «Дынама» і федэрацыя футбола. Але, паверце, там такі помнік... Я свайму бацьку даражэй паставіў, – рассказаў Байдачны.