Усе навіны

Абдукадыр Хусанаў: «У «Лансе» нагрузка прыкладна такая ж, як у «Энергетыку-БДУ»

23 жніўня, 12:23

Былы абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў распавёў пра адаптацыю ў «Лансе».

– Не ўсе вытрымліваюць трэніровачную нагрузку ў «Энергетыцы-БДУ», некаторыя сыходзяць. Не кожны зможа там гуляць, але той, хто вытрымае і застанецца, стане зусім іншым футбалістам. Кар'еры можна падзяліць на «да» і «пасля» «Энергетыка-БДУ».

– У чым унікальнасць клуба?

– Там добры трэнерскі склад на чале з Анатолем Іванавічам Юрэвічам. У «Энергетыку-БДУ» сурʼёзна займаюцца развіццём гульца, вялікая ўвага надаецца фізічнай падрыхтоўцы. Важна, што спачатку перад клубам не стаяла вялікіх мэт, таму там гулялі шмат маладых футбалістаў. Нам дазвалялі памыляцца. Мы вучыліся на памылках, і нашай галоўнай мэтай было не паўтараць іх ізноў.

– Ці ёсць цяжкасці ў трэніроўках з «Лансам»? Можа, нагрузка ў топ-чэмпіянатах занадта вялікая?

– Прыкладна гэтак жа я працаваў у «Энергетыку-БДУ». Можна сказаць, я быў гатовы да еўрапейскага футбола і вялікіх нагрузак. Удзячны «Энергетыку-БДУ» за гэта. У «Ланса» выдатны трэнерскі склад, дзе ўсё прадумана да дробязяў, – распавёў Хусанаў.