Усе навіны

Юрген Клоп: «Ліверпуль» не мае прапановы па Салаху, а калі б нешта і было — адказ быў бы «не»

25 жніўня, 13:28

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп адрэагаваў на інфармацыю, што клуб нібыта гатовы весці перамовы з «Аль-Іціхадам» па трансферу Махамеда Салаха.

– Няма пра што казаць. У нас няма прапановы. Салах – гулец «Ліверпуля». Відавочна, для ўсіх рэчаў, якія мы робім, ён важны, быў і будзе. Нічога няма, а калі б нешта і было – адказ быў бы «не». Мая жыццёвая філасофія заключаецца ў тым, што думаю аб праблеме, калі яна ўзнікае. На дадзены момант няма нічога.

– Салах да гэтага часу адданы клубу?

– На 100%, – сказаў Клопп.

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана таксама паведаміў, што «Ліверпуль» не мае намеру весці перамовы па Салаху.