Усе навіны

«Эвертан» і «Удынезэ» правядуць новы раўнд перамоў па трансферу Бету

26 жніўня, 10:04

«Эвертан» і «Удынезэ» сёння правядуць новы раўнд перамоў наконт трансферу нападаючага Бету, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Цяпер «ірыскі» прапануюць 30 мільёнаў еўра за гульца, італьянцы хочуць крыху больш, каб пагадзіцца. Структура здзелкі і бонусы могуць адыграць вырашальную ролю.

Сам 25-гадовы партугалец ужо даў сваё дабро.

Бэту выступае за «зебр» са жніўня 2021 года. Першапачаткова ён быў арандаваны на адзін сезон, пасля чаго клуб вырашыў выкупіць яго прыкладна за 7 млн.

За гэты час гулец аформіў 22 галы і аддаў 3 рэзультатыўныя перадачы ў 65 матчах.