Все новости

Трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Альварада: «У адрозненні ад двух папярэдніх чэмпіянатаў свету можам імкнуцца да ўдалага выніку»

27 жніўня, 12:33

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада распавёў аб чаканнях ад чэмпіянату свету які пройдзе ў Дубаі.

– Зборную Беларусі вы трэніруеце з 2017-га года. За гэты час вы з камандай дасягнулі немалых вышынь. Да прыкладу, зусім нядаўна кваліфікаваліся на трэці запар чэмпіянату свету. На жаль, ні ў Парагваі, ні ў Расіі не ўдалося выйсці з групы. Чаго чакаеце ад паездкі ў Дубай?

– Цяпер ужо ў ролі трэнера працягваю рухацца наперад і дамагацца выніку. Гэта каласальная праца вялікай колькасці людзей. Федэрацыя футбола і Міністэрства спорту выдатна дапамагаюць нашай нацыянальнай камандзе дасягаць вяршыняў. У нас вельмі моцны склад. Шмат працавалі і сталі больш вопытнымі, таму, думаю, у адрозненне ад двух папярэдніх чэмпіянатаў свету, на якіх мы выступалі, на гэты раз можам імкнуцца да самага ўдалага выніку. Гэта мэта, якая мною рухае. Пры гэтым заўсёды імкнуся заставацца стрыманым у сваіх марах. Цалкам відавочна: Чэмпіянат свету патрабуе максімальнай канцэнтрацыі сіл, але менавіта таму мы так прагнем дамагчыся поспеху, – сказаў Альварада.