Усе навіны

Канстанцiн Рудзянок: «У Бабруйску прабіў дзверы. Потым заплаціў штраф»

27 жніўня, 19:55

Брамнік гродзенскага «Нёмана» Канстанцін Рудзянок успомніў аб тым, як выбіў дзверы будучы гульцом брэсцкага «Дынама».

– Я памятаю адзін нюанс пра дзверы. Гэта было ў Бабруйску. Тады мы прайгралі з буйным лікам, і я нагой ці рукой прабіў дзверы ад прыкрасці. Потым я памыўся ў душы, астыў, падышоў да кагосьці з адміністрацыі стадыёна, папрасіў прабачэння, сказаў, што ўсё неабходнае кампенсую. Потым заплаціў штраф, – цытуе Рудзянка sport5 са спасылкай «Обзор тура».