Усе навіны

Абаронца «Гомеля» Рашчэня: «У першым тайме цалкам перайгралі «Шахцёр»

28 жніўня, 11:13

Абаронца «Гомеля» Ілля Рашчэня пракаментаваў перамогу над «Шахцёрам» (3:2) у 19-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Лічу, у першым тайме цалкам перайгралі суперніка. Не можам [як трэба] выйсці пасля перапынку. У першыя дзесяць хвілін псіхалагічна падселі. Але здолелі выраўнаваць гульню і перамагчы.

– Як паўплывалі пагодныя ўмовы?

– Поле шыкоўнае. Заўзятары супер. Цяжкавата гуляць у такое надвор'е. Было вельмі горача. На маральна-валявых якасцях. Мы з гэтым справіліся.

– Можа, ёсць яшчэ нейкая прычына, чаму каманда прапускае хуткія галы пасля перапынку?

– Хутчэй за ўсё, страта канцэнтрацыі. 2:0 – самы цяжкі лік. Прапускаеш – і маральна падсаджваешся, калі гуляеш па ліку. Трэба выпраўляць.

– Як гэтая перамога паўплывае на эмацыйны фон?

– У нас серыя без пройгрышаў. Зразумела, усе ў эйфарыі. Відаць, прыходзіць болей заўзятараў. І мы эмацыйна гатовыя [падымацца] усё вышэй і вышэй, – сказаў Рашчэня.