Усе навіны

Міхаіл Залеўскі: «Белфутбалісты добраахвотна прыслугоўваюць, апранаюць бутаньеркі і здымаюцца ў незразумелых роліках. Гэтыя людзі для мяне не існуюць»

28 жніўня, 15:43

Былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» распавёў пра сваё стаўленне да беларускіх футбалістаў.

«Ведаю, што ў клубе [БАТЭ] ёсць футбалісты, якія не асабліва падзяляюць тое, што адбываецца, але пры гэтым там застаюцца. Што тут зробіш? Чэмпіёнскі характар – гэта не баяцца і змагацца, і калі ты ў звычайным жыцці паводзіш сябе так [як гэтыя футбалісты], ты ніколі не выйграеш вялікага трафея.

Затрымліваюць выбітных спартоўцаў, яны пападаюць у акалічнасці, дзе трэба проста выжываць. А потым даюць інтэрв'ю прапагандзе, але гэта, вядома, не мяняе майго стаўлення да іх, і не толькі майго. Чалавек ва ўмовах барацьбы проста вымушаны так вырываць сабе кавалак свабоды.

А што робяць футбалісты? У іх ніхто нічога не просіць, яны добраахвотна заключаюць кантракты і ідуць прыслужваць, добраахвотна апранаюць гэтыя дурныя бутаньеркі і здымаюцца ў незразумелых роліках. Гэта для таго, каб з імі падпісалі кантракт на пяць ці сем тысяч рублёў, а з кімсьці ўвогуле на паўтары ці дзве? Гэтыя людзі для мяне не існуюць», – распавёў Залеўскі.