Усе навіны

«МЮ» прапанаваў «Рэалу» падпісаць Марс'яля

28 жніўня, 16:55

«Манчэстэр Юнайтэд» звярнуўся ў «Рэал» з прапановай падпісаць свайго нападаючага Антоні Марс'яля, паведамляе Mundo Deportivo.

Па дадзеных крыніцы, гэта адбылося пасля траўмы Вінісіуса Жуніяра, з-за якой ён можа прапусціць 4-5 тыдняў. Цяпер у мадрыдцаў засталіся толькі Радрыга, Хаселу і Браім Дыяс на гэтай пазіцыі – іх выкарыстоўвалі там у спарынгах.

Гэта можа быць як арэнда, так і права выкупу, аднак рашэнне «Рэала» пакуль невядома.

Раней галоўны трэнер Карла Анчалоці заяўляў, што клуб не збіраецца падпісваць новых гульцоў.

Падрабязная статыстыка Марс'яля – тут.