Усе навіны

Абаронца «Смаргоні» Яцкевіч: «Непрыемна прайграваць пасля галоў са стандартаў»

28 жніўня, 22:21

Абаронца «Смаргоні» Уладзіслаў Яцкевіч падзяліўся меркаваннем наконт матчу са «Славіяй» (0:2).

– Топ-футбол, топ-атмасфера для такога горада. Маленькі горад, а людзей шмат ходзіць на матчы. Вялікі дзякуй ім.

Прайгралі, прапусціўшы пасля двух стандартаў. Непрыемна так прайграваць. Калі б з гульні прапусцілі, то іншая справа. А так стандарт у раздзявалку надломвае, потым другі прапусцілі... Цяжка адыграцца. Спрабавалі, стараліся – не атрымалася, – сказаў Яцкевіч у эфіры праграмы «Ясно о футболе».