Усе навіны

«Фіярэнціна» адхіліла ўсе арэндныя запыты па Амрабату, сярод якіх быў «МЮ». У апошні момант плануе ўключыцца «Напалі»

30 жніўня, 19:55

«Фіярэнціна» у апошні час атрымала некалькі арэндных прапаноў па паўабаронцы Соф'яну Амрабату, паведамляе журналіст Джанлука ды Марцыа. Сярод іх былі «Манчэстэр Юнайтэд» і «Галатасарай». Манкуніянцы раней кантактавалі з італьянскім клубам наконт паўнацэннага трансферу 26-гадовага мараканца, але яшчэ не прадалі сваіх гульцоў, каб мець магчымасць зрабіць фінансавы запыт. Gazzetta dello Sport адзначае, што апошні момант у барацьбу плануе ўключыцца «Напалі». Таксама гаворка ідзе аб арэндзе, але з абавязковым выкупам у канцы сезона.