Усе навіны

«Спортынг» падпісаў 18-гадовага фулбека Фрэснеда, якім цікавіліся «Арсенал» і «Барусія».

30 жніўня, 20:42

Правы абаронца «Вальядаліда» Іван Фрэснеда перайшоў у «Спортынг».

Партугальскі клуб заплаціў за футбаліста 10 мільёнаў еўра + бонусы, таксама іспанцы будуць мець працэнт ад наступнага продажу.

Кантракт падпісаны да 2028 года.

Раней Фрэснедай прадметна цікавіліся «Арсенал» і «Барусія» Дортмунд, але трансфер не ўдалося аформіць.

У мінулым сезоне Іван правёў 24 матчы за свой клуб.