Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога этапу Лігі канферэнцый, «Астана» Эбонга будзе ў 3-м кошыку

1 верасня, 09:00

Па выніках матчаў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога этапа і пасеў перад лёсаваннем.

«Астана» беларускага паўабаронцы Макса Эбонга патрапіла ў трэці кошык.

Кошык 1: «Айнтрахт» Франкфурт, «Дынама» Заграб, «Бруге», АЗ Алкмар, «Гент», «Фенербахчэ», «Ліль», «Ферэнцвараш»

Кошык 2: ПАОК, «Слован» Браціслава, «Макабі» Тэль-Авіў, «Вікторыя» Пльзень, «Астан Віла», «Лудагорац», «Фіярэнціна», «Будэ-Глімт»

Кошык 3: «Генк», «Зара», «Астана», «Бешыкташ», ХІК, «Легія», «Спартак» Трнава, «Алімпія» Любляна

Кошык 4: «Зрыньскі», «КІ Клаксвік», «Абердзін», «Чукарычкі», «Лугана», «Брэйдаблік», «Нардшэланд», «Балкані»

Лёсаванне адбудзецца сёння, 1 верасня. Пачатак – у 15:30.