Усе навіны

Банучы стаў гульцом «Уніяна»

1 верасня, 13:40

«Уніян» Берлін абвясціў пра трансфер цэнтральнага абаронцы «Ювентуса» Леанарда Банучы.

36-гадовы італьянец будзе выступаць пад 23-м нумарам.

Дэталі пераходу не раскрываюцца. Раней паведамлялася, што трансфер адбудзецца на правах вольнага агента, а футбаліст падпіша кантракт на год з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.

У мінулым сезоне гулец правёў 26 матчаў за «Юве» і забіў 2 мячы, але зараз ён не ўваходзіць у планы клуба і не працуе з першай камандай.

«Уніян» у мінулым сезоне стаў чацвёртым у Бундэслізе і згуляе ў Лізе чэмпіёнаў у групе з «Напалі», «Рэалам» і «Брагам». «Ювентус» у сезоне 2023/24 не будзе выступаць у еўракубках.

«Ювентус» падпісаў Банучы ў 2010 годзе з «Бары», ён правёў 12 сезонаў у клубе (у 2017-2018 гадах выступаў за «Мілан»). У актыве футбаліста 502 матчы за турынскую каманду, 37 галоў, 10 асістаў, 8 выйграных чэмпіянатаў Італіі, 4 Кубкі і 5 Суперкубкаў краіны.