Усе навіны

Альшэўскі пра еўракубкі: «Вынік нездавальняючы. Было шмат адрэзкаў, дзе БАТЭ цалкам правальваўся»

1 верасня, 21:38

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падвёў вынік выступлення еўракубкавай кампаніі-2023/24.

– Як ацаніце два месяцы выступаў у еўракубках?

– З пункту гледжання атрыманага вопыту. Іншае пытанне, як ім скарыстацца. Наступны раз, калі мы зможам атрымаць яго, будзе няхутка.

За кошт такіх гульняў растуць не каманда, не клуб, а футбалісты самі па сабе. Толькі так.

А з пункту гледжання выніку, то відавочна, што ён нездавальняючы. Нават не праз тое, што мы не выйшлі ў групавы этап. Было шмат адрэзкаў гульні, дзе мы поўнасцю правальваліся.

Хочацца верыць, што вынесем пэўны ўрок і хаця б у чэмпіянаце Беларусі гэта паслужыць нам падмогай, – сказаў Альшэўскі.