Усе навіны

Альшэўскі аб закліках да адстаўкі: «Лёгка выказваць меркаванне, калі не нясеш адказнасці за ўчынкі, словы, дзеянні»

1 верасня, 22:33

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі адрэагаваў на заклікі да адстаўкі пасля вылету з еўракубкаў на стадыі плей-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Што скажаце заўзятарам? Адны падтрымліваюць вас, іншыя – патрабуюць адстаўку.

– Дзякуй скажу тым, хто падтрымлівае. Тыя, хто патрабуе пастаўкі... Калі пасля Ермаковіча, які выйграваў усё ў гэтай краіне, трапляў рэгулярна ў еўракубкі, але яго з трыбун гналі ў адстаўку, дык як я магу рэагаваць на такія рэчы?

Кожны мае права мець сваё меркаванне. Досыць лёгка яго выказваць, калі не нясеш адказнасці за ўчынкі, словы, дзеянні, якія ёсць. Таму вярнуся з таго, чаго пачаў: дзякуй тым, хто нас падтрымліваў, – сказаў Альшэўскі.