Усе навіны

Меркулаў пасля 2:3 ад «Шахцёра»: «Нешта спадабалася, а нешта – не»

3 верасня, 20:44

Трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Меркулаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам»(2:3).

– Добрая, вясёлая гульня, якая, думаю, спадабалася балельшчыкам. Было забіта шмат галоў.

Што тычыцца гульні нашай каманды, то нешта спадабалася, а нешта – не. Напрыклад, упершыню ў гэтым чэмпіянаце забілі два галы. Гэта радуе, гэта спадабалася.

А не спадабалася тое, што, на жаль, робім памылкі ў абароне, якія аказваюцца фатальнымі і пакуль не дазваляюць нам набіраць ачкі.

Але галаву пасыпаць попелам не будзем: неабходна рыхтавацца да наступнага матчу, – сказаў Меркулаў.