Усе навіны

«Жырона» выйграла 3-і матч Ла Лігі запар і паднялася на другое месца

3 верасня, 21:39

«Жырона» абыграла «Лас-Пальмас» у чацвёртым туры Ла Лігі – 1:0.

«Жырона» атрымала трэцюю перамогу запар у чэмпіянаце Іспаніі. Да гэтага былі абыграны «Севілля» і «Хетафе».

Толькі «Рэал Сасьедад» адбіраў ачкі ў «Жыроны» ў новым сезоне Ла Лігі – 1:1.

Каманда з 10 баламі ў актыве паднялася на другое месца ў турнірнай табліцы. Толькі ў «Рэала» 12 балаў пасля 4 згуляных матчаў.

Аднак у «Барселоны» і «Атлетыка» па 7 ачкоў і па гульні ў запасе.