Усе навіны

Іван Біёнчык: «У «Славіі» апетыт добры. У ЧБ не маем намеру з кімсьці супернічаць. У нас іншыя задачы»

4 верасня, 15:43

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Белшынай» (4:1).

– Усіх з перамогай! Прыемна ўдвая: у горадзе свята. Віншую. Свята нафтавай і газавай прамысловасці – работнікаў усіх віншую, і віншую горад з перамогай.

І я рады, што такая цікавая гульня была: змястоўная і дынамічная.

– Андрэй Залескі застаўся на лаўцы запасных. Аднавіўся Аляксандр Джыгера. З чым звязана замена? Як пракаментуеце яго гульню?

– Пракаментую добра.

Увогуле, замена звязана з тым, што ў Андрэя да гэтага была траўма. Ён адыграў 90 хвілін, і трэба было збалансаваць нагрузку. Улічваючы, што яшчэ тыдзень быў у нас цяжкі ў функцыянальным плане, які развівае. Трэба было такім чынам зрабіць.

– У другім тайме было перастраенне. Шэмрук падняўся на пазіцыю Джыгера. Джыгера крыху апусціўся. Дапамагло ў нападзе?

– Справа не ў тым, што дапамагло ці не дапамагло. У суперніка на працягу ўсяго матча вісеў гулец пад нападаючым. Гэта выклікала пэўныя цяжкасці.

І калі мы стаміліся і пачалі губляць канцэнтрацыю, была дылема – [мяняць] альбо пазіцыю на пазіцыю, альбо дадаць яшчэ аднаго гульца ў сярэдзіну, у сярэднюю частку поля.

Вырашылі такім чынам дадаць. Але ўсё роўна атрымалі гол, на жаль. Але я думаю, што гол – гэта следства ўжо дзяцінства. Там мяч наш быў, трэба было разьвіваць атаку. А мы атрымалі гол на роўным месцы, нажаль.

– Звышзадача на сезон яшчэ фармулюецца ад гульні да гульні ці з'явіліся нейкія гарызонты ўжо лістападаўскія? Апетыт прыйшоў ці не?

– У нас апетыт заўсёды добры, так. А другое я ўжо казаў і казаў на тым тыдні і калегам вашым, так. І тэлебачанне прыязджала, і не тэлебачанне.

Мы рухаемся паступальна і паступальна, увогуле, фармуем калектыў, будуем, развіваем калектыў. І працы вельмі шмат. І глядзець кудысьці на лістапад – ні ў якім разе.

Чаму? Бо хапае тых ці іншых сітуацый штодзённых. І найперш трэба іх вырашаць. Але ні ў якім разе, яшчэ раз паўтаруся, што мы тут не маем намеру з кімсьці супернічаць.

Наша задача, скажам так, сёлета стабілізавацца, умацаваць, скажам, стабілізаваць склад і паступальны рух структуры, арганізацыі гульні. І, увогуле, усіх, скажам так, тых механізмаў клубных, якія, увогуле, у будучыні будуць уплываць на вынік.

– Наступны тур – гульня з «Тарпеда-БелАЗ». Прамыя канкурэнты. Ці трэба матываваць футбалістаў асобна?

– У нас паўза зборных цяпер. Цяпер напярэдадні выходных не хачу ўдавацца ў дэталі гэтага Жодзіна. У нас першая задача зараз добра адпачыць, аднавіць сілы, эмацыйныя, фізічныя.

– У мінулым матчы каманда двойчы забіла пасля стандартаў. У гэтым матчы каманда таксама змагла два забіць. Ці можам мы сказаць аб тым, што каманда ператварыла стандарты ў адну з самых сваіх актыўных зброяў?

– Не, мы можам сказаць аб тым, што мы варыятыўна працуем і можам забіваць і такім чынам, і такім чынам, і дзейнічаць, скажам так, варыятыўна, з аднаго боку, з другога боку, рацыянальна. Вось я думаю, што ў першую чаргу варта, мусіць, казаць так.

– Ці ёсць намёткі па спарынгах?

- Не, намётак няма. Намётаў няма, так.

– На дадзены момант ці не плануеце?

– Наогул не плануем, – сказаў Бiёнчык.