Усе навіны

Хаві працягне кантракт з «Барселонай» да 2026 года

4 верасня, 20:10

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві працягне супрацоўніцтва з каталонскім клубам, паведамляе інсайдар Нікола Скіра.

Паводле інфармацыі крыніцы, 43-гадовы коўч падпіша з «Барселонай» новы кантракт, які будзе разлічаны да лета 2026 года. Цяперашняя дамова паміж бакамі заканчваецца за сезон.

Хаві ўзначаліў «Барселону» ў лістападзе 2021 года. За гэты перыяд каманда пад яго кіраўніцтвам выйграла па адным разе выйграла Ла Лігу і Суперкубак Іспаніі.