Усе навіны

Сацункевіч, Яўсеенка – у трэнерскім штабе Алоса ў зборнай Беларусі (sport5)

6 верасня, 17:40

Стаў вядомы трэнерскі штаб зборнай Беларусі, якім кіруе іспанскі спецыяліст Карлас Алос. Пра гэта паведамляе sport5.

Трэнерам-перакладчыкам стане казахстанец Фархат Джанібекаў. Іспанец Алекс Асенсі будзе выконваць функцыі трэнера па фізпадрыхтоўцы, іспанец Хасінт Магрынья – першы асістэнт, а таксама беларусы Павел Яўсеенка – другі асістэнт і Андрэй Сацункевіч – трэнер па варатарах.

Раней Яўсеенка і Сацункевіч працавалі ў трэнерскім у штабе Георгія Кандрацьева.