Усе навіны

«Дынама-БДУФК» выйшла ў фінал першага раўнда адбору жаночай ЛЧ, «Мiнск» правядзе матч за 3-е месца ў квартэце

6 верасня, 23:23

6 верасня прайшлі першыя матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сярод жанчын. «Дынама-БДУФК» разграміла малдаўскую «Агарысту» (9:0) у паўфінальным матчы групы 10 шляху чэмпіёнаў.

«Мiнск» прайграў у паўфінале групы 4 шляхі прадстаўнікоў ліг нарвежскай «Валерэнгe» (1:3).

9 верасня «Дынама-БДУФК» за пуцёўку ў другі раўнд кваліфікацыі згуляе з «Аяксам».

«Мiнск» 9 верасня ў матчы за 3-е месца ў квартэце сустрэнецца з дацкім «Брандбю».