Усе навіны

Жаан Лапорта: «Мы ўступаем у эру Хаві, якая будзе адной з найлепшых у гісторыі «Барселоны»

8 верасня, 13:59

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта падзяліўся чаканнямі ад наступных некалькіх гадоў для каталонцаў пад кіраўніцтвам Хаві.

«Мы ўступаем у новую эру, эру Хаві. Мы разумеем, што ў мінулым сезоне нашай галоўнай мэтай была Ла Ліга, зараз мы павінны паставіць перад сабой іншую мэту – Ла Ліга і яшчэ некалькі важных трафеяў.

Пачалася новая эра. І нам выпаў гонар жыць у ёй, таму што, па маім перакананні, гэта будзе выдатная новая эра, адна з найлепшых у гісторыі «Барселоны», – сказаў Лапорта.

Хаві ўзначаліў «Барселону» ў лістападзе 2021 года. З гэтага часу каманда пад яго кіраўніцтвам выйграла Ла Лігу і Суперкубак Іспаніі.