Усе навіны

Маскоўскае «Тарпеда» заплаціла БАТЭ за Грамыку 500 тысяч еўра (Transfermarkt)

8 верасня, 17:45

8 верасня беларускі паўабаронца Валерый Грамыка змяніў БАТЭ на маскоўскае «Тарпеда» (Расія, Д2).

Як паведамляе Transfermarkt, сума трансферу склала 500 тысяч еўра. Тэрмін кантракта склаў тры гады.

Працоўнае пагадненне з БАТЭ ў футбаліста заканчвалася 31 снежня.

Грамыка з'яўляецца найлепшым снайперам БАТЭ ў гэтым сезоне. У 29 матчах ён забіў 11 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.

У складзе «Тарпеда» выступаюць беларусы Раман Юзапчук і Глеб Шаўчэнка.

У мінулым сезоне каманда са сталіцы Расіі пакінула РПЛ.

Пасля 8 тураў расійскага Д2 займае 11-е месца.