Усе навіны

Івулін пра Бялькевіча: «Дзевяць гадоў, як чалавека не стала. І ёсць адчуванне, што пра яго ўжо забыліся»

11 верасня, 08:37

Беларускі журналіст Аляксандр Івулін распавёў, каго лічыць найлепшым футбалістам у гісторыі Беларусі.

– Найлепшы футбаліст у гісторыі футбола? Наш і наогул?

– Пра Месі ўжо казаў.

У Беларусі ўсё ж такі Бялькевіч.

Дзевяць гадоў, як чалавека не стала. І ёсць адчуванне, што пра яго ўжо забыліся, а колькі было размоў пра штогадовыя турніры імя Бялькевіча і інш-інш-інш...

Хоць мемарыяльную дошку ўсталяваць паспелі, – напісаў Івулін.