Усе навіны

Вынікі гомельскага «Лакаматыва» не будуць улічвацца пры вызначэнні каманд, якія заваююць права ўдзельнічаць у вышэйшай лізе

11 верасня, 14:14
1

Вынікі Гомельскага «Лакаматыва» не будуць улічвацца пры вызначэнні каманд першай лігі, якія заваююць права ўдзельнічаць у наступным сезоне вышэйшай лігі.

Дадзенае рашэнне звязана з тым, што гомельскі клуб не мае юрыдычнай асобы і не з'яўляецца членам АБФФ.

На дадзены момант «Лакаматыў» займае другое месца ў турнірнай табліцы і мае адрыў у пяць ачкоў ад «Дняпро», якое ідзе трэцім.