Усе навіны

Малькевіч пра трэніроўкі з Алосам: «Стала з'яўляцца гульня на вельмі маленькіх прасторах»

12 верасня, 15:49

Абаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў паражэнне Андоры (1:2) і падзяліўся меркаваннем пра працу з новым галоўным трэнерам каманды Карласам Алосам.

– Ёсць расчараванне ад таго, што ўсё ж не змаглі давесці гэты матч да перамогі, таму што мелі дастаткова перадумоў, каб забіць, але, на жаль, не атрымалася. У любым выпадку, я лічу, што станоўчых момантаў таксама ў гэтай гульні было дастаткова.

– Ёсць адчуванне, што перастрахоўваліся. Якая ўстаноўка на гульню была?

– Так, вы маеце рацыю ў мяне таксама ў нейкі момант стварылася такое ўражанне.

Але гэта было, мусіць, абумоўлена тым, што трэнерскі штаб нас нацэліў на тое, што мы павінны атакаваць, але пры гэтым у Андоры – добрыя, хуткія контратакі, таму мы павінны былі быць гатовыя да іх.

Таму недзе, магчыма, асцярожнічалі, не ішлі проста вялікімі сіламі наперад, каб не агаляць тылы, скажам так.

– Якое першае ўражанне ад працы ў баявых умовах з Алосам, чым спадабаўся, што можаце адзначыць?

– Спадабаўся, мусіць, сваёй эмацыйнасцю, якой ён зараджае нас і вельмі шмат жэстыкулюе, нешта крычыць, падказвае, ну, гэта значыць такое ўвесь у гульні ўвесь час.

Калі браць трэніровачны працэс, то, напэўна, вельмі шмат стала нейкай з’яўляцца гульні на вельмі маленькіх прасторах, і я думаю, што гэта таксама ў нейкі момант дае свой плён, – сказаў Малькевіч.