Усе навіны

Гвардыёла - першы трэнер, клубы якога сумарна выдаткавалі на трансферы 2+ млрд еўра

12 верасня, 22:12

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла стаў першым трэнерам, клубы якога патрацілі 2 мільярды еўра на трансферы. На гэты момант «Сіці», «Барселона» і «Баварыя» выдаткавалі 2,04 мільярда еўра на новых гульцоў, калі гэтыя каманды трэніраваў іспанскі спецыяліст. Гэтым летам «гараджане» выдаткавалі не менш за 241 мільён еўра на падпісанні, дзякуючы гэтаму Гвардыёла выйшаў на першае месца па агульнай выдаткаванай суме на трансферы яго клубамі, ён абышоў Жазэ Маўрынью. За 16 гадоў трэнерскай працы клубы Пепа падпісалі 78 футбалістаў. Без уліку трансфераў на правах свабодных агентаў сярэдняя сума пераходу складае 26, 1 мільёна еўра. Пры гэтым клубы Гвардыёлы з ім на чале прадалі не менш як 86 гульцоў на агульную суму 978 мільёнаў еўра. Топ-10 трэнераў, клубы якіх больш за ўсё патрацілі на трансферы: 1. Пеп Гвардыёла - 2,04 млрд еўра, 78 гульцоў; 2. Жазэ Маўрынью - 1,86, 118; 3. Карла Анчалоці - 1,69, 108; 4. Масіміліяна Алегры - 1,4, 113; 5. Дыега Сімяонэ - 1,21, 82; 6. Мануэль Пелегрыні - 1,2, 96; 7. Томас Тухель - 1,19, 71; 8. Антоніа Контэ - 1,17, 93; 9. Маўрысіё Пачэціна - 1,15, 57; 10. Юрген Клоп - 1,13, 85.