Усе навіны

Вітус пра Савіцкага: «Зноў пацвярджае, што ён – футбаліст не нейкага аднаго сезона»

15 верасня, 14:24

Экс-футбаліст брэсцкага «Дынама» Максім Вітус выказаўся напярэдадні матча мінскага «Дынама» з «Нёманам» пра супрацьстаянне бамбардзіраў Уладзіслава Марозава і Паўла Савіцкага.

– Наперадзе яшчэ і вочная спрэчка найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату – Марозава і Савіцкага.

– Марозаў – малады футбаліст, якому трэба яшчэ расці і расці. Усе ведаюць, што існуе так званая праблема аднаго сезона. Гэта калі за добрым ідзе няўдалы. Узяць, да прыкладу, Валодзю Хвашчынскага. Ён – найлепшы футбаліст краіны. І найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіянату сярод беларусаў. А зараз рэзультатыўнасць у яго зусім іншая. Таму няхай гэта абміне Марозава. Тым больш, што праводзіць выдатны сезон. У яго і матчы зборнай Беларусі былі нядаўна выніковымі.

Ну, а Паша зноў пацвярджае, што ён – футбаліст не нейкага аднаго сезона. Плюс-мінус дзесяць мячоў у яго на працягу ўжо шмат гадоў. Так што нездарма яму прадказвалі лаўры і называлі таленавітым гульцом. Вядома, час сыходзіць, але Савіцкі ўсё роўна стабільна паказвае добрую выніковасць.

А так, няхай абодва толькі нарошчваюць свае бамбардзірскія паказчыкі. Усе, акрамя часам трэнераў, любяць атакуючы, дзейсны футбол. Так што буду толькі рады за абодвух, – сказаў Вітус.

Пасля 26-ці тураў ЧБ, Савіцкі ўзначальвае спіс найлепшых бамбардзіраў, Марозаў – на другім месцы.