Усе навіны

Штаб Паўлюковіча быў звольнены з «Арсенала» пасля канфлікту з уладальнікам праз затрымкі заробкаў

16 верасня, 19:08

Як стала вядома Tribuna.com у трэнерскага штабу Сяргея Паўлюковіча і ўладальніка «Арсенала» Аляксея Меляшкевіча ўзнік канфлікт праз затрымкі заробкаў. Пасля гэтага бос вырашыў расстацца са спецыялістамі.

Адзначым таксама, што паводле інфармацыі Tribuna.com з трэнерамі пазней разлічыліся, пагасіўшы ўсе запазычанасці па заробках. Аднак, пра выплату прэміяльных гаворкі не ідзе.