Усе навіны

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Хусанаў дэбютаваў у Лізе 1

16 верасня, 21:56

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Абдукадзір Хусанаў выйшаў у стартавым складзе на матч «Ланс» – «Мец».

Гэты матч стаў дэбютным для ўзбекскага абаронцы у лізе 1.

Да гэтага Хусанаў гуляў за «Ланс» толькі ў таварыскіх матчах з «Тарына» (0:0) і «Манчэстэр Юнайтэд» (1:3). Выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

У сёлетнім сезоне чэмпіянату Беларусі ўзбекістанскі легіянер правёў за «Энергетык-БДУ» 8 матчаў, забіў 1 мяч.